Сепаратысты з усяго свету ладзяць злёт у Маскве



Звязаны з Крамлём Антыглабалісцкі рух Расеі ў бліжэйшыя выходныя ладзіць у Маскве злёт пад лозунгам «Дыялог народаў. Права нацыі на самавызначэнне».

Спіс гасцей форума, які абдудзецца 20 верасня у Прэзідэнт-гатэлі, трымаюць у таямніцы. Паводле журналістаў радыёстанцыі «Эхо Москвы» ў сустрэчы будуць удзельнічаць, між іншым, сепаратысты з Ірландыі, Пуэрта-Рыка, Каталоніі, Гаваяў і Заходняй Сахары. Хутчэй за ўсё, у расейскую сталіцу прыедуць таксама госці з Паўднёвай Асетыі, Абхазіі і Прыднястроўя.

На арганізацыю злёту рух антыглабалістаў атрымаў урадавы грант у памеры двух мільёнаў рублёў.