Школа ў Кузніцы наладзіла супрацу з гарадзенскай гімназіяй



Комплекс школаў ў Кузніцы Беластоцкай наладзіў супрацоўніцтва з адной з гімназіяў Гародні. Адбудзецца абмен вучнямі ды дыскусійныя сустрэчы. Вучні. Настаўнікі і дырэкцыя школы ў Кузніцы ўжо наведалі гарадзенскую гімназію № 4. Апрача спартовага мерапрыемства госці з Польшчы мелі магчымасць зведаць горад і ягоныя гістарычныя славутасці.

Школа ў Кузніцы зацікаўленая ў добрых адносінах з беларускім бокам, кажа дырэктар комплексу школаў у Кузніцы Кшыштаф Паўлоўскі:

— Моладзь павінна быць тым пакаленнем, якое будзе выпраўляць памылкі старэйшых, якія магчыма недзе зрабілі нешта не так у міжсуседскіх узаемадачыненнях. Цяпер уся надзея на тое, што моладзь гэта выправіць, і мы разлічваем на гэта і такая наша задума. 

У траўні школу ў Кузніцы Беластоцкай наведаюць вучні з Гародні. Гэта першае за 15 гадоў адукацыйнае супрацоўніцтва школы ў Кузніцы з беларускім бокам.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: zskuznica.szkolnastrona.pl