Школа ў Нараўцы пазбавіцца свайго патрона



Ад верасня пачатковая школа ў Нараўцы – без патрона Аляксандра Валкавыцкага. На сесіі Рады Нараўчанскай гміны радныя галасавалі над праектам пастановы, паводле якой ад 1 верасня 2017 года пачатковая школа ў Нараўцы пазбавіцца імя Аляксандра Валкавыцкага. Пастанову падтрымала 10 радных, супраць – двое, і адзін устрымаўся.

Паводле войта Мікалая Павільча, радныя  вырашылі, што самым важным для школы ёсць спакой у працы:

– Урэшце, можа прыйдзе спакой, школа перастане быць полем для конрверсій і да канца незразумелай спрэчкі. І яны зоймуцца тым, чым павінны займацца: навукай, выхаваннем.

Аляксандр Валкавыцкі быў беларускім настаўнікам, які ў 1941-1944 гадах працаваў дырэктарам пачатковай школы ў Нараўцы. Ультраправыя сілы ў Польшчы абвінавачваюць яго ў супрацы і з немцамі, і з саветамі. За гэта яго і забілі ў 1945 годзе. Але доказаў гэтай супрацы ў Інстытуце нацыянальнай памяці Польшчы няма.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара