Што прапаноўваюць на зімовыя канікулы дзецям у Бельску і Гайнаўцы



Музычныя, тэатральныя ды мастацкія майстар-класы чакаюць дзяцей, якія хочуць правесці зімовыя канікулы разам з Бельскім домам культуры. Дзеці паўдзельнічаюць таксама ў занятках на кіях будуць рабіць робатаў з канструктара Lego.

lego1

У Бельску Пройдуць тэатральныя заняткі ў час якіх дзеці будуць рыхтаваць спектаклі па беларуску кажа вядучая Альжбета Фёнік.

— Тэатральныя заняткі для ўсіх ахвотных пройдуць на другім тыдні канікулаў 1- 5 лютага ад 13 да 15 гадзіны.

teatr

Канікулы ў гайнаўскім доме культуры пройдуць перал усім пад знакам танцаў. Дзеці паўдзельнічаюць у майстар-класах танца хіп-хоп, а таксама паёмяцца з асновамі іншых папулярных танцаў, кажа Ядвіга Кучкін з Гайнаўскага дома культуры:

Танцавальная прапанова надзвычай багатая і кожны дакладна знойдзе нешта сваё. Будуць заняткі танца гіп-гоп,сучаснага танца і народных танцаў.

На сайце hdk.hajnowka.pl можна знайсці план майстар-класаў на бліжэйшыя тыдні. На ўсе заняткі ўваход бясплатны і не трэба раней запісвацца.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя