Спартыўныя спаборніцтвы ў Драглях пад Саколкай



Матчы, стральба з лука ды іншыя гульні чакалі ўдзельнікаў пятага Інтэграцыйнага фэсту. Мерапрыемства прайшло ў Драглях, што пад Саколкай, і прыцягнула шмат гледачоў.

Апроч самых малодшых удзельнікаў у спартыўных спаборніцтвах прымалі удзел пажылыя асобы ды людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

Як падкрэслівае арганізатар мерапрыемства Павал Жук, галоўнай метай фэста з’яўляецца інтэграцыя:

Вельмі важнай з’яўляецца добрая арганізацыя, пры якой і ў малой вёсцы можна зрабіць вельмі файную імпрэзу.

Пасля матчаў на наймалодшых чакалі прысмакі зробленыя з першых сакольскіх трускалак. Мерапрыемства прайшло дзякуючы падтрымцы Маршалкоўскай управы і бурмістра Саколкі.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя