“Спасаўскія запусты” ў Бельску Падляшскім



У Бельску Падляшскім гулялі на Спасаўскіх запустах”. Мерапрыемства, якое прайшло ў мясцовым амфітэатры, традыцыйа пачалося абрадавай часткай у выкананні калектываВасілёчкі і тэатральнага калектыва Антракт. Затым прайшлі канцэрты народных калектываў з Падляшша ды Беларусі.Нашы кобрыньскія калектывы ўжо прыязджалі наСпасаўскія запусты,» кажа кіраўнік Кобрыньскага палаца культуры Валянціна Кірылюк. Сёлета паказаў сябе калектыў Народнага тэатра песні, музыкі і гульні Крынічка”:

Некаторыя ў нас калектывы маладыя. Ёсць людзі, якія прыехалі з намі ўпершыню. І яны пытаюцца: «А чаму гэта тут усе размаўляюць па-беларуску?» Я і кажу, што тут жывуць такія людзі. Так гістарычна склалася, што тут многа беларусаў. І яны захоўваюць сваю гісторыю, нясуць яе і сваю традыцыю, свае беларускія песні.

Спасаўскія запусты прайшлі 22 раз. Галоўным арганізатарам выступае Павятовая ўправа Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Бельску Падляшскім.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі

Фота аўтара