Спектакль-перформанс “Metoda Ustawień Narodowych”



“Metoda Ustawień Narodowych” – мастацкі перформанс рэжысёра Міхала Станкевіча выклікае неадназначныя ацэнкі. Асновай спектакля сталі трагічныя падзеі ў канцы студзеня пачатку лютага 1946 года, калі аддзел пад камандваннем Рамуальда Райса „Бурага” знішчаў беларускія вёскі на Бельшчыне.

Аўтары вырашылі перабудаваць сцэнарый, прымаючы пад увагу ацэнкі ўдзельнікаў, кажа рэжысёр перформансу Міхал Станкевіч.

– Размаўлялі мы з тымі асобамі, якія бралі ўдзел, уважліва прыслухоўваліся да іх думкі. Інакш бы не атрымалася. Глядач уваходзіць і выходзіць, і пазней трэба было іх вылоўліваць і распытваць: што адчувалася, што было кепскім, што адметным. Таму спектакль жыве не толькі ад пастаноўкі да пастаноўкі, а таксама паміж выступамі. Ён і нас змяняе.

У перформансе ў ролі катаў і ахвяраў выступаюць асобы з публікі, якія раней заявілі такое жаданне. У кожным спектаклі прымае ўдзел 10 чалавек. Перформансы адбудуцца 5-га чэрвеня ў памяшканні Падляшскай оперы і філармоніі.

Metoda-Ustawień-Narodowych_male2

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота dsw.bialystok.pl