Спектакль “Зязюлька” ад актораў з абмежаванымі магчымасцямі



Спектакль “Зязюлька”, пастаўлены паводле падання з кніжкі Міколы Гайдука “Аб чым шуміць Белавежская пушча”, паказалі ў Музеі і Асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. Спектакль пастаўлены акторкай тэатру “Чрэва” Яаннай Троц. Акцёры – ўдзельнікі майстар-класаў па заняткавай тэрапіі ў Гайнаўцы.

dsc_7072

“Гэта незвычайная прыгода для нас усіх,” – кажа інструктар  майстар-класаў па заняткавай тэрапіі Агнешка Андрэюк:

– Гэты спектакль паўстаў пад уплывам імпульсу, бо мы хочам развівацца. Гэта для нас крок наперад. Дзякуючы гэтаму спектаклю і працы з Яаннай Троц мы змаглі гэта адчуць.

Акторы з Гайнаўкі маюць ахвоту выступаць далей. Запіс спектакля будзе дасланы у Кракаў, на конкурс творчасці для асоб з абмежаванымі магчымасцямі, які ладзіць фонд Анны Дымнэй.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара