Справа жыцця – вяртанне смакаў і традыцыі Сакольшчыны



Гэты чалавек амаль цэлае жыццё прысвяціў вяртанню смакаў і традыцыі Сакольшчыны. Ян Анцыпа з Павелкаў, што пад Саколкай, стварыў унікальную рэгіянальную хату, якая налічвае каля двухсот экспанатаў. Апрача матэрыяльнай спадчыны, спадар Ян таксама вяртае даўнейшыя кулінарныя рэцэпты і абрадавыя традыцыі. Ягоная рэгіянальная хата з’яўляецца адзінай такога тыпу ўстановай, поўнасцю прысвечанай культуры Сакольшчыны.

– Паказалі, як тое было. Як свята выглядала, як стол выглядаў, як людзі апраналіся, што рабілі, чым рабілі. Гэты ранейшы свет мусіць зайграць разам, усё мусіць быць. І тады паўстане поўная карціна быту нашых дзядоў.

У рэгянальнай хаце ў Павелках можна таксама падглядзець працэс вырабу традыцыйнага сакольскага кумпяка, які заваяваў прызы на шматлікіх кулінарных конкурсах.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара