Стартуе літаратурны конкурс „Дэбют”



Да 31-га кастрычніка можна дасылаць свае творы на Агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы “Дэбют”. Літаратурныя спаборніцтвы ХІХ раз арганізуе рэдакцыя тыднёвіка “Ніва” і Беларускі саюз Рэспублікі Польшчы. У конкурсе будуць разглядацца творы грамадзян Польшчы на беларускай мове ў дзвюх узростваых катэгорыях, кажа прадстаўніца арганізатараў “Дэбюта” пісьменніца і журналістка тыднёвіка “Ніва” Міра Лукша:

– Першая група – дзеці і моладзь гімназій, а другая група – ўжо ліцэісты і дарослыя асобы. Выключна аўтары, якія не з’яўляюцца сябрамі літаратурных творчых саюзаў, але яны могуць належаць да вясковай ці местачковай літаратурнай групы. У рамках груп конкурс праводзіцца  ў дзвюх катэгорыях – паэзіі і прозы.

У катэгорыі паэзіі чакаецца ад 3 да 5 вершаў. Іншыя літаратурныя формы аб’ёмам да 22 старонак стандартнага машынапісу.

Конкурсныя працы, набраныя на камп’ютары або разборлівы рукапіс у двух экзэмплярах трэба падпісаць крыптанімам, пазначыць нумар узроставай групы і паслаць на адрас рэдакцыі “Нівы”.

Вынікі конкурсу будуць аб’яўленыя ў снежні.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток