Стартуюць Дні НАТО ў Беластоку



Паказ страявой падрыхтоўкі, прэзентацыя ваеннай тэхнікі ды абсталявання – гэта толькі некаторыя цікавінкі, запланаваныя ў межах Агульнапольскіх дзён НАТО ў Беластоку. Фэст адбудзецца на тэрыторыі 18-га Беластоцкага палка разведкі па вуліцы Кавалерыйскай. У час мерапрыемства сваю тэхніку ды  абсталяванне пакажуць таксама памежнікі, мытнікі, паліцыя і пажарная служба.

uid_ac13e93978a07ee774debbdc6ea334db1467300415127_width_736_play_0_pos_0_gs_0_height_414

У Беластоку пакажуць і сучасныя танкі польскага войска, кажа начальнік штаба 18-га палка Ірэнэуш Кулеша:

– Вельмі цікава будзе пабачыць танкі “Леапард”, якія будуць прадстаўлены адмыслова да Дзён НАТО, а таксама беспілотныя сістэмы распазнавання. Сардэчна запрашаем усіх беластачанаў.

Агульнапольскія дні НАТО прымеркаваныя да саміту альянсу, які 8-га ліпеня пачынаецца ў Варшаве.

Дні адкрытых дзвярэй у Беластоцкім 18-тым палку разведкі стартуюуць у пятніцу, 8 ліпеня, а 15-й гадзіне. Уваход на тэрыторыю бясплатны.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота wrotapodlasia.pl