Ствараецца падручнік гісторыі беларусаў Падляшша



Сёлета на Беласточчыне з’явіцца першы падручнік па гісторыі беларусаў Падляшша. Над ім працуе цэлы калектыў гісторыкаў. Сярод аўтараў падручніка і прафесар Алег Латышонак, кіраўнік Беларускага гістарычнага таварыства:

– Час наспеў, але пэўна мы б яшчэ думалі, не спяшаючыся, каб не аб’яднанне беларускіх бацькоў АБ-БА, якое проста нас прымусіла гэта пісаць. Гэта ініцыятыва як раз АБ-Бы – каб узнік такі падручнік па гісторыі беларусаў Падляшша. І нам ужо не заставалася нічога іншага як адказаць на гэты выклік.

Latyszonak_2

“Да гэтай працы Беларускае гістарычнае таварыства рыхтавалася ўсё сваё існаванне”, – адзначыў прафесар Алег Латышонак.

Падручнік будзе ахопліваць шырокі гістарычны перыяд – ад Каменнага веку – да нашых дзён. Рэдактар кнігі – беластоцкі гісторык і архівіст Славамір Іванюк.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя