Ствараецца «Праграма абнаўлення Гайнаўкі»



Яшчэ да 21-га лютага ў Гайнаўскай Гарадской управе жыхары, няўрадавыя арганізацыі ды прадпрымальнікамі, маюць магчымасць скласці свае прапановы да «Праграмы абнаўлення горада Гайнаўкі». Шанец на абнаўленне ды ўзнікненне цікавых ініцыятыў маюць некалькі раёнаў горада. Адзін з іх – вуліца ксяндза Ігната Веробея.

Кажа жыхар гэтай вуліцы, Андрэй Паўлючук:

— Я маю такую прапанову, каб зрабіць тут Цэнтр беларускай культуры, бо аніводзін горад у нас тут не прадстаўляе беларускай культуры. Кожнае мястэчка пра гэта кажа, але не настолькі, каб прадставіць гэта шырэй і цікавей, каб выспецыялізавацца ў гэтым і зацікавіць турыстаў.

Ужо з кастрычніка мінулага года праводзяцца рабочыя сустрэчы, каб супольна вызначыць, як мае выглядаць абнаўленне кожнага раёна. «Праграма абнаўлення горада Гайнаўкі» неабходная, каб у будучыні атрымаць  фінансавую падтрымку з Маршаўкоўскай управы Падляшскага ваяводства.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя