Стыпендыі для таленавітай моладзі



70 найбольш таленавітых маладых людзей з Падляшша атрымалі мастацкія стыпендыі Маршалка ваяводства. 21 студзеня  ў Оперы і філармоніі ў Беластоку яны былі ўручаныя пераможцам.

DSC02217

Як падкрэслівае Маршалак Падляшскага ваяводства Ежы Ляшчынскі, стыпендыі ў пэўнай ступені дапамогуць развіваць іхныя здольнасці:

– Мы, як самаўрад ваяводства, хочам падтрымаць маладыя таленты, каб яны маглі лепш раскрыцца. Гэтая стыпендыя дапаможа моладзі ў творчай працы і развіцці іхных здольнасцяў.

Стыпендыяты Маршалка Падляшскага ваяводства на працягу года будуць атрымоўваць штомесяц фінансавую падтрымку памерам 250 злотых. Самым маладым людзям гэтыя стыпендыі  спатрэбяцца на дадатковыя заняткі, набыццё неабходных прыладаў, конкурсы ці майстар-класы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара