„Сума, або ўсё пра Анджэя Струмілу”



Пад такім загалоўкам у беластоцкім драматычным тэатры прайшла сустрэча са славутым мастаком. Мерапрыемства адбылося ў рамках святкаванняў 90-годдзя з дня  нараджэння артыста. Культурная і творчая дзейнасць Анджэя Струмілы мае значны ўплыў на будаванне тоеснасці і культуры Падляшша, сам аўтар абапіраецца на традыцыі Вялікага Княства Літоўскага.

– Зямля менская, Менск – гэта Бацькаўшчына майго бацькі, дзеда. І я сам жыў у Беларусі ў ваенны час. Там шмат у мяне сяброў. І гутарка беларуская, беларуская мова мне вельмі блізкая па сэрцы. Галоўная праблема беларускай культуры сёння – гэта пытанне мовы.

Анджэй Струміла нарадзіўся ў Вільні. Работы мастака выстаўляліся ў Токіа, Берліне, Маскве, Пекіне, Нью-Ёрку і ў дзясятках іншых гарадоў свету. Андрэй Струміла з’яўляецца аўтарам, суаўтарам і ілюстратарам звыш 150 кніг.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара