Сумесны польска-беларускі праект у рамках трансгранічнай праграмы



Хочуць атрымаць грошы на рамонт пажарных частак і закуп пажарных машын. Сакольскія гміны Карыцін, Новы Двор і Янаў супольна  з Гародняй склалі сумесны праект у рамках трансгранічнай праграмы Польшча-Беларусь-Украіна. Пагадненне паміж прадстаўнікамі гмін і прадстаўнікамі адміністрацыі Гародні было падпісанае ў Карыціне.

Менавіта гэтая гміна з’яўляецца лідарам праекту, кажа яе войт Міраслаў Лех.

– Гэта вялікі праект на максімальную квоту, магчымую для выкарыстання, – гэта аж 90% кошту.  Вялікая канкурэнцыя, але мы зыходзім з таго, што выйграе той, хто грае.

З польскага боку найважнейшым элементам праекта з’яўляецца закупка шасці пажарных машын і рамонт трох пажарных частак. Беларусы, у сваю чаргу, хочуць адрамантаваць гістарычны будынак пажарнай вежы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара