Супольнае квашанне капусты



У Навасадах, што на Гайнаўшчыне, ў памяшканні фонду «Яны гэта Мы» адбылася вечарына пад назвай: «Супольнае квашанне капусты». Мэта сустрэчы – у добрай кампаніі падрыхтаваць запас капусты на доўгі зімовы перыяд. «Калісьці капусту квасілі ў кожнай хаце» — успамінае Наталля Герасімюк, з фонду «Яны гэта Мы»:

— Звычайна, на вёсках людзі ўвогуле стараліся да Міхайлы скончыць гэтую капусную працу, каб да посту ўжо мець капусту і ў пост увайсці з капустаю. Капуста гэтая такая страва, якая пасуе да ўсяго. Яе крыху дадаў і з бульбаю ужо можна наесціся: і посна і смачна.

У вечарыне прымалі ўдзел не толькі дасведчаныя гаспадыні. Традыцыйны спосаб квашання капусты падглядалі і маладыя дзяўчыны. «Супольнае квашанне капусты» ладзіў фонд «Яны гэта Мы».

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара