Сустрэча з беларускай культурай у Дуброве Беластоцкай



Чацвёрты раз у Дуброве Беластоцкай, што на Падляшшы, прайшла травеньская сустрэча з беларускай культурай. Мерапрыемства штогод прыцягвае людзей з гарадка, але таксама суседніх вёсак. Са сцэны ў дуброўскім кіно гучалі беларускія песні мясцовых калектываў і гуртоў з Гародні. На думку арганізатаркі мерапрыемства Галіны Рэдухі, такія  сустрэчы дапамагаюць усведамляць каштоўнасць культурнай спадчыны:

— Існуе патрэба арганізавання такіх фэстаў, сустрэч, канцэртаў беларускай музыкі, бо жыхары Дубовы і суседніх вёсак маюць у сэрцы любоў да беларускай музыкі, да беларускай культуры і ахвотна прыходзяць на сустрэчы.

Сёлетнія Сустрэчы з беларускай культурай у Дуброве Беластоцкай прайшлі пры музыцы гуртоў з Нарві, Макаўкі, Грэбенёў і Гародні. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Гмінны асяродак культуры.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя