Свет без бар’ераў – свет маіх мараў



Праблему псіхічнага і інтэлектуальнага расстройства ўздымаюць у Бельску-Падляшскім. Працягваецца прыём прац на мастацкі конкурс пад назвай „Свет без бар’ераў – свет маіх мараў». Удзел у акцыі магуць прыняць вучні гімназічных школ горада. Пра падрабязнасці ды ідэю конкурсу распавёў нашаму радыё арганізатар, бургамістр Бельска-Падляшскага Яраслаў Бароўскі:

– Хочам паказаць, што гэтыя людзі, такія ж як і мы. У конкурсе ёсць дзве групы, у ім могуць прымаць удзел і людзі без захворванняў, і тыя, хто мае такія праблемы. І гэта правільна, бо на адну і тую ж праблему людзі глядзяць па-рознаму. Наш конкурс адкрыты для ўсіх.

Працы можна прыносіць да 21-га лістапада ў сядзібу Гарадской управы ў Бельску-Падляшскім. Больш інфармацыі можна знайсці на сайце ўстановы umbielskpodlaski.pl.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі