Свята бульбы ў Ліпінах



У вёсцы Ліпіны, што на Падляшшы, прайшло мерапрыемства “Бульбафэст”. Гэта ўжо пяты выпуск сямейнага фэсту, якій з’яўляецца своесаблівым падвядзеннем дзейнасці мясцовага аб’яднання “Крыніца”, якое дзейнічае ў карысць мясцовай грамадскасці.

– Бульбафэст з кожным годам робіцца большым і цікавейшым. Ужо ўпісаўся у календар імпрэз у Гайнаўцы.

У час мерапрыемства гучала беларуская музыка ў выкананні аматарскіх калектываў з Гайнаўшчыны. Самым важным пунктам праграмы былі бульбяныя стравы – перш за ўсё бульба з вогнішча.

 Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.