Свята грыба ў гміне Міхалова



Спаборніцтвы на лепшую грыбную страву ды выступы музычных калектываў – усё гэта чакае гасцей трынаццатага па ліку свята грыба ў гміне Міхалова, што на Падляшшы. Грыбнікі з’ехаліся ў вёску Саколе. Вялікай папулярнасцю карыстаецца конкурс збірання грыбоў.

Найважнейшае тое, што я быў у лесе і збіраў грыбы.

– Жоўтыя грыбы, падгрыб, баравікі, рыжыкі. А калісьці так было, што перад Раством сушылі грыбы і везлі на рынак. Пасля купцы куплялі іх і везлі ў Варшаву.

– Як былі дажджы, то і грыбоў было столькі, што нават прадавалі.

– Гэта ўжо традыцыя: люблю да капусты грыб укінуць, тады такі пах.

У час свята грыба таксама можна паспрабаваць сябе ў ганчарстве, скульптуры ды кавальстве. Свята працягнецца да позняй ночы. Госцям вёскі Саколе зайграюць, між іншым, беларускія калектывы «Світанак» і «Хутар».

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара