Свята першакласнікаў у Бельскай «тройцы»



Сёння, згодна з традыцяй мінулых гадоў, вучні Бельскай “тройкі” далі прысягу першакласніка.

DSC09631Гэты школьны год пачало больш за 130 вучняў. Дзеткі і іх бацькі вельмі адказна падышлі да гэтай ўзнёслай ўрачыстасці, кажа настаўнік беларускай мовы Андрэй Мароз:

– Дзеці вельмі перажывалі, што яны будуць выступаць першы раз, што будзе шмат людзей, прыйдуць іх родныя, бацькі. Для іх гэта вельмі важная падзея.

У кастрычніку 2005 года школе нададзена імя  заснавальніка  і першага дырэктара Яраслава Кастыцэвіча.

Комплекс школ з беларускай мовай навучання №3 у Бельску-Падляшскім – гэта адзіная і найбуйнейшая школа на Падляшшы, дзе ўсе вучні абавязаныя вывучаць беларускую мову.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара