Святлана Алексіевіч: “Імперыі няма, а савецкі чалавек застаўся”



У Варшаве прайшла прэзентацыя кнігі беларускай пісьменніцы „Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)”.

IMG_2707

Кніга выклікала вялікае зацікаўленне сярод польскай публікі. Болей за 200 чалавек наведалі мерапрыемства. Гарачая дыкусія вялася вакол сучаснай Расеі, канфлікту ва Украіне, вакол сутнасці зла і дабра ў чалавеку.

IMG_2712

Пра тое, ці настаў канец чырвонаму чалавеку, распавядае аўтарка кнігі Святлана Алексіевіч:

– Быў такі зман, такая надзея, што народ падтрымаў перабудову. Насамрэч, народ маўчаў усе гэтыя 20 гадоў. А вось зараз, калі яму ізноў сказалі савецкія лозунгі, і ізноў ідзе “пабеданосная” вайна з братамі, раптам народ загаварыў. І аказалася, што імперыі няма, а савецкі чалавек застаўся. І менавіта гэта самае страшнае.

„Час second-hand” – гэта апошняя кніга з энцыклапедыі чырвонай утопіі Святланы Алексіевіч. За сваю творчасць у 2013-м годзе пісьменніца стала лаўрэатам Прэміі  міру нямецкіх кнігагандляроў.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара