Ютрань ва Успенскай царкве ў Бельску-Падляшскім



У Вялікі Чацвер ў праваслаўных храмах служылі ютрань Вялікай Пятніцы. Чыталіся дванаццаць фрагментаў чатырох Евангелляў пра апошнія моманты зямнога жыцця Хрыста. У час чытання асобных Евангелляў вернікі трымаюць запаленыя свечкі, часта стаяць на каленях.

Кажа настаяцель Успенскай царквы ў Бельску-Падляшскім айцец Яраслаў Дмітрук:

– Святло – сімвал Ісуса Хрыста. “Я святло свету,” – сказаў Ісус Хрыстос. Чыталіся дванаццаць фрагментаў Евангелляў. Вернікі запальвалі свечкі. Стаялі з імі. І потым, пасля апошняга фрагмету Евангелля, яны панеслі свае свечкі дадому, каб занесці гэты хрыстовы свет у свае дамы, прынесці гэтую вялікую благадаць.

У Вялікую Пятніцу вернікі будуць кланяцца Гробу Гасподняму – Плашчаніцы.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя