“Сяброўская бяседа” прымала гасцей



У суботу ва ўрочышчы “Барык”,  што каля Гарадка,  прайшоў самы буйны беларускі фестываль “Сяброўская бяседа”.

DSC07708

Перад публікай выступіла каля трыццаці калектываў з Польшчы і Беларусі. Апрача фальклорных групаў, якія дзейнічаюць пры Гарадоцкім цэнтры культуры, на сцэне заспявалі таксама беларускія гурты з Чыжоў, Нарвы, Орлі і Беластока.

DSC07709

Наведвальнікаў фестывалю чакала таксама шмат калектываў з Беларусі. Як падкрэслівае арганізатар мерапрыемства, дырэктар Гарадоцкага цэнтра культуры  Юрка Астапчук, „Сяброўская бяседа” – гэта гасцінны фэст для кожнага, хто любіць добрую забаву:

– Самая ідэя “Сяброўскай бяседы ” – паказаць гасцям фэтывалю, які беларусы гасцінныя. “Сяброўская бяседа ” – гэта вобраз цудоўнай хаты, у якую прыходзяць цудоўныя госці.

На наведвальнікаў фестываля чакаў таксама кірмаш народнага мастацтва і традыцыйны пачастунак. Галоўнай зоркай мерапрыемства быў гурт “Прымакі”.

 Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя