“Сямейнае Трыо з Макаўкі” на беларускай вечарыне ў Белавежы



У школьна-прадшкольным комплексе ў Белавежы прайшла чарговая  беларуская вечарына. На гэты раз госцем мерапрыемства быў беларускі калектыў з Падляшша, шматгадовы пераможца фестывалю “Беларуская песня”, удельнік талент-шоу “Must be the music” – “Сямейнае Трыо з  Макаўкі”.

“Вельмі прыемная сустрэча,” – кажа Анна Пятроўская з “Сямейнага Трыо”:

Мне спадабалася, што на самым пачатку гэтай вечарыны выступілі дзеткі. І яны прадставілі сябе па-беларуску. Калі размаўляеш з людзьмі, то яны гавораць, што таксама ведаюць гэтыя песні. У некаторых ёсць сям’я ў Макаўцы, вось ужо і нейкія землякі знайшліся. Людзі ведаюць гэтыя песні. І было прыемна, бо мы бачылі, што яны слухалі, перажывалі.

Мерапрыемства завяршылася пачастункам для ўсіх прысутных.  Беларуская вечарына – гэта вынік праекта “Беларускія вячоркі ў  Белавежы”, які супольна рэалізуюць Белавежскі асяродак культуры і школьна-прадшкольны комплекс у Белавежы.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Белавежа

Фота аўтара