Сяргей Нічыпарук: Такія трагедыі не павінны паўтарацца



Поўная зала кінатэатра, героі стужкі сярод гледачоў і жывая дыскусія пасля кінапрагляду. У беластоцкім кінатэатры “Форум” прайшла прэм’ера фільма “Сярожа” вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Каліны.

Zrzut-ekranu-2016-01-19-o-17.34.01-800x439

Дакументальная стужка расказвае пра падляшскага прадпрымальніка Сяргея Нічыпарука. Важным момантам ягонага жыцця стала трагедыя ў Заляшанах, вёсцы, пацыфікаванай атрадамі польскага падполля пад кіраўніцтвам Рамуальда Райса, псеўданім „Буры”, дзе страціў многіх блізкіх. Гэта важны фільм для нас, беларусаў, казалі гледачы пасля паказа:

– У герояў стужкі можна навучыцца як падняцца, як выжыць і як дараваць.

– Добра, што такі фільм з’явіўся. І вельмі добра, што быў паказаны працяг гісторыі, і тое, як людзі могуць перажыць такую вялікую трагедыю.

SN

Герой стужкі Сяргей Нічыпарук:

– Гэта неабходна маладым, каб яны маглі абвясціць свой вырак. Моладзь, перад якой усё жыццё, мае права і абавязак мець уласны голас, каб не здараліся ізноў такія трагедыі.

Гэта трэці за апошні час фільм Юрыя Каліны, героем якога стаў чалавек з Падляшша і гісторыя ягонага жыцця. Раней Каліна расказаў аб праваслаўным манаху Гаўрыілу ў фільме „Архімандрыт” і пра Дарафея Фёніка, які стварыў прыватны этнаграфічны Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах.

https://www.youtube.com/watch?v=ZtBX5cumSsY

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: скрыншот з Ютуб