Сёння экстрадуюць паляка, які пераляцеў мяжу на параплане?



Праўдападобна сёння беларускія памежнікі перададуць паляка, які на мінулым тыдні нелегальна пераляцеў на параплане польска-беларускую мяжу.

spirit2_02

Пра гэта неафіцыйна даведалася польскае тэлебачанне TVN24, але інфармацыю не пацвердзіла Падляшская памежная служба.

Паводле прэс-сакратара Кацярыны Здановіч, невядома дзе трымаюць паляка і калі ён вернецца ў Польшчу:

– Мы чакаем афіцыйнай інфармацыі, калі беларускі бок перадасць нам гэтага мужчыну. Асобы, якія нелегальна перасякаюць мяжу і затрымліваюцца на беларускім баку, перадаюцца на бліжэйшым да месца затрымання пераходзе.

26-ці гадовы паляк памылкова пераляцеў мяжу ў ваколіцах Семяноўскага вадасховішча. Мужчыне пагражае штраф і забарона ўезду на тэрыторыю Беларусі. Праўдападобна дэпартацыя паляка адбудзецца на пераходзе Брузгі-Кузніца.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя