“Там по маёвуй росі” з абразом святога Юр’я



Карагодам праз Студзіводы ды традыцыйным абыходам поля з абразом святога Юр’я і караваем, распачаўся Міжнародны палеска-падляшскі фестываль веснавога фальклору “Там по маёвуй росі”. Яго ладзіць аб’яднанне Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Кажа дырэктар музея Дарафей Фіёнік:

– Раней гэта было нашае такое сямейнае свята. Нават калі б мы самі сюды прыйшлі з дзецьмі, бацькамі, то было б тое ж самае свята, толькі цяпер наш больш, таму весялей, што прыехала троху гасцей да нас з Беластоку, з Латвіі, з Гайнаўкі. 

7 траўня пройдзе валачобны карагод ды абыход поля у вёсцы Курашэва, што ў Чыжоўскай гміне. Пачатак у 15 гадзін. 8 траўня ў 14 гадзін фестываль наведае вёскі ў гміне Мілейчыцы – Медвежыкі, Мікулічы, Рогачы ды Лявошы.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя