ТАСС: Пакутуючыя ад сэлфі-залежнасці могуць звярнуцца да псіхолагаў



Жыхары Масквы, якія ўвесь час прагнуць рабіць сэлфі, змогуць звярнуцца ў службу кругласутачнай экстранай псіхалагічнай дапамогі па праблемах залежнасцяў МНПЦ наркалогіі. Пра гэта ТАСС паведаміў галоўны нарколаг Расейскай Федэрацыі Яўген Брун.

„Усё больш масквічоў пакутуюць ад сэлфі-залежнасці, падвяргаючы сябе небяспецы. У нас створана кругласутачная экстраная служба псіхалагічнай падтрымкі МНПЦ наркалогіі, як раз для такіх аматараў. Калі вы адчуваеце, што ўжо ні дня не можаце пражыць без сэлфі. Патэлефануйце ў нашу псіхалагічную службу – вас пракансультуюць і акажуць падтрымку”, – адзначыў Брун.

Паводле яго слоў, праблема сэлфі-залежнасці з’яўляецца вельмі сур’ёзнай. Часцей за ўсё гэта выяўляецца ў моладзі, бо з’яўляецца моднай з’явай. І чым больш масквічоў будуць ведаць пра экстраную псіхалагічнай дапамогу, тым менш няшчасных выпадкаў адбудзецца.

tass.ru