Тэатральны фестываль «Вэртэп» на Падляшшы



29 ліпеня пачынаецца міжнародны тэатральны фестываль «Вэртэп». Сёлета мерапрыемства наведае 8 мясцовасцей Падляшша між іншым Нараў, Гайнаўку, Дубічы Царкоўныя ды Орлю.

На Падляшша прыедуць тэатральныя групы з Польшчы, Украіны, Славакіі і Італіі. Першы дзень фестывалю — 29 ліпеня ў амфітэатры ў Старым Двары ля Семяноўкі. Завяршэнне — 14 жніўня ў Бельску-Падляшскім, кажа суарганізатарка Агата Рыхцік-Скібінская:

— Новае месца — Бельс-Падляшскіх, шэсць іншых месцаў як і летась, каля сямідзесяці артыстаў, якія увесь час будуць у фестывалі. Каля 20 тэатральных калектываў, якія агулам пакажуць амаль 60 спектакляў. Вельмі насычаная праграма. Сардэчна запрашаем.

 

У гэтыя выходныя «Вэртэп» зайграе яшчэ ў суботу ў Нарве а ў нядзелю ў Кляшчэлях. Арганізатарам фестывалю з’яўляецца Культурнае таварыства «Паштоўка» з Палічнай.

wertep2016

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток