Традыцыйнае асвячэнне велікодных страваў



У Вялікую суботу традыцыйна свяцім велікодную страву. Сёння гэта мае сімвалічнае значэнне, а таксама сімвалічныя колькасць ежы знаходзіцца ў нашых кошыках. Аднак яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў назад жыхары вёсак свяцілі ўсю ежу, якую хацелі з’есці ў час велікодных святаў. У шляхецкім маёнтку ў Вялікую суботу перад дваром збіраліся гаспадар і яго сям’я, але таксама жыхары навакольных вёсак, якія працавалі ў маёнтку, – расказвае Артур Гавел, дырэктар Беластоцкага музея вёскі.

– Тут збіраліся жыхары вёсак і двара. На ганку, выкладалі свае стравы, а звычайна яны прыносілі тую ежу, якая пазней трапляла на святочны стол. Гэта была важная ўрачыстасць як для ўсіх жыхароў вёсак, так і для жыхароў двара.

А 26 сакавіка традыцыйнае асвячэнне велікодных страваў адбылося таксама на рынку Касцюшкі ў Беластоку. У 12 гадзін кожны меў магчымасць прынесці свой кошык да гарадской ратушы. Тут малітву адправіў беластоцкі мітрапаліт Эдвард Азароўскі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток.