Трэці дзень свята Троіцы на Крыначцы



Праваслаўныя адзначаюць трэці дзень Пяцідзесятніцы. У гэты дзень, на Падляшшы, сотні вернікаў накіроўваецца на Крыначку. Гэта ўрочышча ў Белавежскай пушчы, дзе знаходзіцца крыніца з цудадзейнай вадой.

DSC_8683

Кажуць вернікі:

Дат не помню, якія былі, але тыя людзі прыязджалі адвеку, тут крынічка ёсць з вадой, сюды ўсе прыязджаюць, бо вераць, што паздаравеюць.

– Людзі вераць у тое, што вада, якая тут ёсць аздараўляе людзей – з такой верай прыязджаюць, з такой надзеяй.

Багаслужбу вёў епіскап сямятыцкі Юры. Некалькі соцен вернікаў прыняло ўдзел у святочнай літургіі ды асвячэнні вады.

Гісторыя Крыначкі сягае трынаццатага стагоддзя. Праўдападобна, што царкву пабудавалі тут кіеўскія манахі, якія распаўсюджвалі праваслаўе сярод тутэйшых жыхароў пушчы.

Зараз Крыначка належыць прыходу ў Дубінах, што пад Гайнаўкай.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя