Трэцякласнікі развітваюцца з ліцэем



Вучні трэціх класаў ліцэяў ва ўсёй Польшчы завяршылі сёння апошні навучальны год. Дырэктар ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім Андрэй Сцепанюк на беларускай і польскай мовах падзякаваў усім за тры гады супольнай працы. “Многія вучні вельмі актыўна ўключаліся ў працу на карысць захавання беларускай  культуры,” – дадаў Андрэй Сцепанюк:

–  У гэтай нашай цяжкай беларускай долі вы таксама ўмелі знайсці сваё. Памятайце пра тое, не саромцеся гэтага. Дзякуючы таму, што вучыліся ў нашым ліцэі, вы напалову багацейшыя за тых, якія не знаёміліся з беларускай культурай.

Ужо 5-га траўня ў польскіх сярэдніх школах пачнуцца экзамены на атэстат сталасці. У Беластоку, Бельску Падляшскім і Гайнаўцы вучні напішуць іх таксама па беларускай мове.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі

Фота аўтара