Ці будуць беларускія тавары на керчынскім “Кірмашы беларускіх тавараў”?



9 чэрвеня ў Керчы распачынае працу “Кірмаш беларускіх тавараў”. Арганізатары абяцаюць “вялікі выбар харчовых і прамысловых вырабаў з Беларусі”. Але ж “беларускае” паходжанне гэтых вырабаў выклікае пэўную падазронасць.

Пра “Ярмарку беларускіх тавараў” паведамляе гарадскі сайт Керчы, але ж ані слова не піша пра вытворцаў тавараў, ані пра прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў ці гандлёвых сетак, якія звычайна прысутныя на падобных мерапрыемствах. Няма ні наменклатуры, ні каштарысаў вырабаў “made in Belarus”.  На сайце Беларускай гандлёва-прамысловай палаты звесткі пра ярмарку ў Керчы адсутныя. Адсутная такая інфармацыя і сайце Гандлёва-прамысловай палаты Крыма.

Усё гэта дае падставы меркаваць, што тавары на керчынскай ярмарцы, ці, прынамсі, некаторая іх частка, можа быць фальшаванай.

Беларускія тавары карыстаюцца вялікім попытам на постсавецкай прасторы, дзе іх нярэдка падрабляюць. Тым больш, прэцэдэнт з фальшывай “ярмаркай беларускіх тавараў” у анэксаваным Крыме ўжо быў: так, у красавіку ў горадзе Армянск пад выглядам “вырабаў з Беларусі” гандлявалі кітайскім шырспажывам.

Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна