Ці вернецца транспамежны цягнік Чаромха-Высокае?



Група жыхароў Чаромхі і сябры Агульнапольскага таварыства ўраўнаважанага транспарту звярнуліся да ваяводскіх уладаў адкрыць спыненую ў 2011 годзе чыгуначную лінію. Яны хочуць, каб маршалак вярнуў транспамежны цягнік е.

img_3921

Дзве пары цягнікоў на трасе Чаромха-Высокае будуць каштаваць 400 тысяч злотых у год – і гэта галоўная праблема. Паводле жыхароў Чаромхі і  беларусаў па другі бок мяжы,  цягнік палегчыць гандлёвыя і сямейныя кантакты:

– У многіх жыхароў Чаромхі  за мяжой жывуць родныя.

– Жонку пахаваў два гады таму. Маю візу. Чым я паеду? Аўтамабіля няма.

– Ездзілі ў госці адны да другіх. Куплялі тавары па абодва бакі мяжы. 

– Няма на чым ездзіць да дзяцей, да ўнукаў, да сваякоў. І хацелася б, каб быў гэты цягнік.

Маршалак Падляшскага ваяводства Юры Ляшчынскі:

– З’явіцца, калі з беларускага боку ёсць жаданне і магчымасць фінансавання. Але перадусім мусіць быць запатрабаванне, бо на такіх міжнародных злучэннях не заўсёды шмат пасажыраў. Ваяводства будзе ў гэтым удзельнічаць.

З 2017 года Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства павялічыць колькасць рэгіянальных злучэнняў, між іншым, на трасе Беласток-Чаромха. Паводле сябраў Агульнапольскага таварыства ўраўнаважанага транспарту, новыя злучэнні можна падоўжыць да Высокага.

img_3919

img_3929

img_3935

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара