Ці з’явяцца на Падляшшы рэгіянальныя аэрапорты?



Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства падпісала пагадненне пра фінансаванне пабудовы рэгіянальных аэрапортаў. У бліжэйшыя 4 гады на Падялшшы павінны ўзнікнуць два такія аб’екты – у Сувалках і Беластоку.

15380762_1453142834726643_5808896797376657633_n

Паводле маршалка Падляшскага ваяводства Ежы Ляшчынскага, для ваяводства не патрэбны вялікі аэрапорт, які будзе стратным, а малыя аб’екты для рэальных патрэбаў:

– Калі ідзе пра падрыхтоўку да пабудовы рэгіянальных лётнішчаў у Сувалках і Беластоку, то ў нас ёсць рэальныя планы і рашэнні.  

Пагадненне паміж маршалкам Чэславам Рэнкевічам і прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім падпісана за тыдзень да рэферэндума ў справе пабудовы лётнішча:

Паводле аднаго з ініцыятараў рэферэндума раднага горада Беластока Паўла Мышкоўскага, ваяводству партэбны сапраўдны аэрапорт, які абслугоўваў бы рэйсы па Еўропе, а не толькі па Польшчы:

– Гэта будзе рэгіянальны аэрапорт для невялікага авіяруху, але добра, што нешта будзе лятаць у нашым рэгіёне. Жыхары, якія падтрымалі нашу ідэю, падтрымалі ініцыятыву пабудовы аэрапорту.

Рэферэндум у справе рэгіянальнага аэрапорта адбудзецца 15 студзеня.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя