Тускулене – месца пахавання ахвяраў сталінскіх расстрэлаў у Вільні



Мемарыяльны комлекс Тускуленскага парку супакою – гэта тэрыторыя былой сядзібы Антановічаў. У часы СССР тут адбываліся пахаванні расстраляных людзей. Расстрэлы выконваліся ва ўнутранай турме НКГБ ў Вільні у 1944-1947 гадах (цяпер тут Музей ахвяр генацыду).

Далека ў лес НКВДзісты баяліся вывозіць целы расстраляных, бо там былі партызаны, таму выязджалі ў самы бліжэйшы прыгарад. Але прыгарадам гэтае месца заставалася нядоўга. І ў канцы 50-ых гадоў расстрэльныя ямы апынуліся ў горадзе.

У 1994-1996 гадах на тэрыторыі Тускуленскай сядзібы адмыслоўцы правялі археалагічныя раскопкі і выявілі 45 ямаў з парэшткамі 724 чалавек.

IMG_5358

На фота: Усе парэшткі знаходзяцца ў капліцы-калумбарыі, з імі працуюць судовыя эксперты. На сённяшні дзень выяўленыя асобы 66 чалавек. Праца працягваецца.

Для параўнання –парэшткі людзей, расстраляных ў Курапатах, якія былі выкапаныя падчас раскопак у 1989 годзе, вывезеныя для экспертызы, цяпер іх лёс невядомы.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя