У Адрынках адзначылі Вербную Нядзелю



Праваслаўныя вернікі адзначылі Вербную Нядзелю. У праваслаўны скіт святых Антонія і Феадосія Кіева-Пячэрскіх у Адрынках, што на Падляшшы, вернікі прыйшлі з галінкамі вярбы, якія ў час багаслужбы асвяцілі. “Гэта сімвал, што Ісус Хрыстос перамог смерць,” – кажа жыхар скіта айцец Гаўрыіл.

Сёння ў царкве Вялікі панядзелак, які пачынае тыдзень Хрыстовай мукі. Сёлета праваслаўныя будуць святкаваць Вялікдзень 12-га красавіка.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.