У Азербайджане ўвялі штрафы за прагулы



Згодна з новай нормай, штраф у памеры 100 манатаў (каля $ 95 ) будзе накладацца ў тым выпадку, калі за месяц вучань прапусціў больш за сем дзён заняткаў.

Паводле міністэрства адукацыі Азербайджана, часцей за ўсё заняткі прапускаюць вучні сельскіх школ, якія не прыходзяць у школу, каб займацца гаспадарчай працай. З крытыкай новаўвядзення выступіла адукацыйная супольнасць. На думку некаторых настаўнікаў, гэткі крок можа прывесці да павелічэння выпадкаў хабараў у школах.

Санкцыі за прагулы ўрокаў ужо дзейнічаюць у шэрагу краін. У Малайзіі з пропускамі змагаецца спецыяльнае падраздзяленне, а ў ЗША бацькоў прагульшчыкаў штрафуюць, а часамі нават падвяргаюць кароткатэрміноваму зняволенню.

Белсат