У Беластоку ад спёкі ратуюцца вадой



Да 33-х градусаў пакажуць у сераду тэрмометры ў нашым памежным рэгіёне. Паводле спецыялістаў, сонечнае надвор’е і спёка працягнуцца найменш да наступнай серады. Што рабіць і як плануюць ратавацца ад спёкі – расказваюць жыхары Беластоку:

– Найлепей быць па вушы ў вадзе. Я люблю шклянку з лёдам заліць пэпсі. Найлепшы спосаб на паніжэнне тэмпературы.

– Трэба піць у меру мажлівасці ваду. Арганізм сігналізуе – ці трэба піць, ці не.

– Сабаку намачыла ў вадзе, каб яму было халадей. Прыйдзе і зноў яго абал’ю. І шмат вады трэба піць.

– Апранаю шапку з казырком.

– Бутэлька вады і штосьці апранаць на галаву. Ну і ў цэнтры горада вада падаецца з брансбойтаў. І дзецям забава, і спёка не так даймае.

DSC00176

Максімальная тэмпература ў Беластоку прагназуецца ў суботу. Тэрмометры пакажуць 35 градусаў. У выходныя, праўда, месцамі магчымыя ападкі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы