У Беластоку адбудзецца фестываль Halfway Festival



У Беластоку пройдзе юбілейны Halfway Festival, на якім будзе прадстаўлена альтэрнатыўная музыка, сонг-райтэры ды фольк.

13322148_864869496974807_7047649529000883089_n

Сёлета ў Беластоку выступяць 13 удзельнікаў з Польшчы, ЗША, Скандынавіі ды Беларусі.

Кажа каардынатар Halfway Festival 2016 Ілона Карпюк:

– Ёсць музыкі, якія прыязджаюць з-за ўсходняй мяжы. Беларусь прынцыпова – гэта мая ідэя фікс, каб гэты фестываль прадстаўляў цікавыя з’явы ў беларускай музыцы.

Cярод выступоўцаў будзе і беларускі гурт з Менску – Intelligency. Halfway Festival пройдзе ў Беластоку 24-26-га чэрвеня ў амфітэатры Падляшскай оперы і філармоніі.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя