У Беластоку дыскутавалі пра любоў



Што значыць любоў у сучасным свеце? Ці жыццё ў шматкультурным памежжы дае большую прастору для акцэптацыі любові? Між іншымі гэтыя праблемы закранулі ўдзельнікі дыскусіі «Размовы пра любоў», якая прайшла ў Цэнтры Людвіга Заменгофа ў Беластоку. На сустрэчы апрача сацыёлагаў былі прысутныя прадстаўнікі розных веравызнанняў Падляшша. Штуршком да супольнай рэфлексіі была артыстычная выстава «Смерць любові», якая на думку мастачкі Малгажаты Врубэль-Кручэнкаў, мела паспрыяць міжкультурнаму дыялогу.

— Справакаваць да дыскусіі, да задумы, і перад усім да таго, каб спыніцца ў гэтым хуткім свеце, у якім мы часта забываем пра тое, што насамрэч важна. Адсюль задума стварыць такое месца. Сам факт, што такая сустрэча адбылася, дае у нейкай ступені адказ на пастаўленыя пытанні. Справы, узнятыя у час размовы, даюць нейкі адказ і зачэпку, што магчыма, было б добра, калі б такія сустрэчы былі цыклічнымі.

Выстава «Смерць любові» Малгажаты Врубэль-Кручэнкаў і Дамінікі Сэргей паўстала ў рамках фестывалю „Усход культуры”.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя