У Беластоку пачаліся Сусветныя дні праваслаўнай моладзі



Святочнай літургіяй у Саборы святога Мікалая пачаліся Сусветныя дні праваслаўнай моладзі ў Беластоку. Сёлета галоўныя ўрачыстасці перанесеныя на выходныя. І так у пятніцу адбудзецца Баль праваслаўнай моладзі ў якім паўдзельнічаюць таксама госці з Беларусі, Літвы і Латвіі. У суботу маладыя людзі рыхтуюць катанне на санках у вёсцы Пачопэк, кажа арганізатар і старшыня Брацтва праваслаўнай моладзі Беластоцка-Гданьскай епархіі Дарыюш Суліма:

— У суботу а 13-й гадзіне мы паедзем у вёску Пачопэк на сумеснае катанне на санках, на ўсяночнае чуванне ў вёску Острув Пулноцны і сустрэнемся з замежнымі гасцямі, якія прадставяць нам сваю замежную культуру.  

Як дадае Дарыюш Суліма і на баль і на экскурсію ў Почопэк яшчэ засталіся свабодныя месцы. Падрабязную інфармацыю і нумары тэлефонаў да арганізатараў можна знайсці на сайце Брацтва http://bmpdbg.pl Сусветны дзень праваслаўнай моладзі быў усталяваны ў 1992 годзе. Мерапрыемства адбываецца ў дзень аднаго з 12-ці вялікіх праваслаўных святаў Стрэчання гасподняга.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток