У Беластоку пачаліся выбары ў Грамадскую Раду



Ідзе адбор кандыдатаў у Беластоцкую Раду дзейнасці на грамадскую карысць. З 22 снежня няўрадавыя арганізацыі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беластока, могуць галасаваць за кандыдатаў у Раду.

Сярод кандыдатаў, Уршуля Іванюк, якую прапанавала Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову АБ-БА, і кандыдат Таварыства Orth Net Аляксандр Васылюк. Рада — гэта орган кансультацыйнага характару, ён будзе правяраць праекты пастановаў, якія тычацца грамадскай сферы, кажа ўпаўнаважаная па справах няўрадавых арганізацыяў прэзідэнта горада Беластока Анна Паўлоўская:

— Калі паміж уладамі Беластока і арганізацыямі трэцяга сектара з’явяцца нейкія непаразуменні і спрэчкі, Рада зможа выражаць свае меркаванні, а таксама прапаноўваць кандыдатаў, прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў у конкурсныя камісіі, якія будуць штогод дзейнічаць у межах адкрытых конкурсаў і прапановаў.

У Беластоцкую Раду дзейнасці на грамадскую карысць ўвойдуць 20 чалавек. 10 з іх 10 — прадстаўнікі арганізацыяў, 5 — дэпутаты горада, ды яшчэ 5 – чыноўнікі Управы горада. Галасаваць за кандыдатаў ад арганізацый можна з 29-га снежня.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя