У Беластоку пачаліся XVIII Дні культуры памежжа



Кірмаш, выставы, сустрэчы і размовы. У Беластоку пачаліся XVIII Дні культуры памежжа. Ужо традыцыйна мерапрыемства распачаў канцэрт у Падляшскай філармоніі.

Аднак, як падкрэслівае старшыня Таварыства сяброў Гародні і Вільні Рафал Церняк, у рамках фестывалю адбудзецца яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў.

– У гэтым годзе Дні культуры памежжа будуць доўжыцца 14 дзён. Пройдзе каля 10 розных імпрэз – прамоцыі кніг, розныя выставы.

XVIII Дні культуры памежжа будуць працягвацца да 17 сакавіка. Мерапрыемства завершыць святкаванне імянін маршалка Юзэфа Пілсудскага.

Арганізатарам фестывалю з’яўляецца Таварыства сяброў Гародні і Вільні а таксама Фонд у карысць дзяцей з Гарадзеншчыны.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі