У Беластоку пачаўся Агульнапольскі кангрэс эсперантыстаў



На працягу трох дзён у родным горадзе Людвіка Заменгофа адбудуцца канферэнцыі, даклады ды культурныя мерапрыемствы.

Кангрэс пачаўся ў Падляшскай ксёнжніцы, дзе між іншымі адбудзецца прамоцыя кніжкі з тэкстамі Веслава Казанэцкага ў перакладзе на мову эсперанта, кажа эсперантыста Томаш Хмелік:

— Мы Янам Леончукам 7 гадоў таму пераклалі выбраную паэзію і выйшла кніга —выдатны зрэз усёй творчасці Вееслава Казанэцкага. Крыху дзіўна, што ён як бы абмежаваны толькі Беластокам, гэткі беластоцкі класік, але гэта паэт, якія павінен знайсці сваю нішу ў літаратуры, і мне здаецца, што ён яе знайшоў.

На Агульнапольскі кангрэс эсперантыстаў, які праходзіць у Беластоку з’ехала 80 дэлегатаў з розных краін. Сярод іх няма прадстаўнікоў з Беларусі. Кангрэс праходзіць першы раз ад 1989 года. Менавіта сёлета мінае сотая гадавіна з дня смерці Людвіка Заменгофа.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя