У Беластоку праходзіць фестываль габрэйскай культуры



Традыцыйныя танцы і стравы ды габрэйская музыка да позняга вечара ў Беластоку. У выходныя пачаўся фестываль “Захор – колер і гук”.

DSC04377

Госці фестывалю пачулі між іншым габрэйскія песні з Палесся ў выкананні Вольгі Мелешчук і яе калектыву:

– Яна спявала песні, якія належаць розным культурам: і песні на ідыш, і беларускія, і украінскія песні.

– Рэдка выпадае такая магчымасць паслухаць габрэйскую музыку. Яна вельмі прыгожая. Трэба карыстацца такой магчымасцю.

– Прадстаўляем традыцыйныя песні, танцы, кашэрныя стравы, напрыклад, хумус, – гэта вельмі простая страва. Таксама селядзец, які мясцовыя жыхары вельмі любяць, на кожны шабат, які габрэі вельмі шануюць, абавязкова елі селядзец.

У межах фестывалю „Захор” сёння тры сям’і атрымаюць медалі “Праведнік народаў свету” за выратаванне габрэяў у ваенныя часы. Завяршэнне фестывалю – у аўторак у Падляшскай оперы і філармоніі, што на вуліцы Падлеснай, дзе адбудзецца канцэрт. А 19-й гадзіне зайграе між іншым калектыў Six 13- Jewish A Cappella.

DSC04379

DSC04381

DSC04390

DSC04387

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара