У Беластоку пройдзе Марш памяці вывезеных у Сібір



Аўстралія, Францыя, ЗША і Беларусь. З гэтых краінаў прыедуць у Беласток асобы, якія прайшлі праз Сібір. У сталіцы Падляшша пройдзе юбілейны, 15-ты, Марш памяці вывезеных у Сібір.

DSC08024

10 верасня вуліцамі горада пройдуць тыя, якія вярнуліся, але многія з іх пахавалі бацькоў у Расеі і Казахстане. Да маршу далучацца беластачане і школьнікі – кажа старшыня Саюзу вывезеных у Сібір у Польшчы Тадэвуш Хведзь:

– Хочацца, каб маладое пакаленне, калі выйдзе ў дарослае жыццё і будзе прымаць рашэнні, каб іхныя рашэнні дапамаглі пазбегнуць новай трагедыі. Каб пра высылку ў Сібір і Казахстан яны ведалі толькі з гісторыі. Каб польскія маці ніколі не бачылі, як іхныя дзеці паміраюць ад голаду.

Марш штогод арганізуецца ў памяць пра людзей, якія былі вымушаныя выехаць у Сібір ў ваенныя і пасляваенныя часы. Сёлета прэзідэнт Беластоку таксама арганізуе памятны канцэрт на гарадскім стадыёне з удзелам гуртоў гуртоў KULT i LAO CHE.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара