У Беластоку шукалі бомбу (абноўлена)



Эвакуацыя супрацоўнікаў цэнтра імя Людвіка Заменгофа ў Беластоку.

424B179A49034575E8DFCB528EC960BFD1EF3C134BB7FE8D84pimgpsh_fullsize_distr

У паліцыю паступіла паведамленне пра пакінуты невядомай асобай мабільны тэлефон, з якога тырчалі правады – паведаміў нашаму радыё прадстаўнік прэс-службы ваяводскай камендатуры паліцыі, падкамісар Каміль Сорка:

– З паведамлення, якое мы атрымалі, вынікае, што на падваконніку будынку цэнтра ляжыць тэлефон з якога выступаюць нейкія правады. У сувязі з гэтым мы на ўсялякі выпадак эвакуявалі 12 асобаў з гэтага цэнтра, закрылі прылягаючую да цжнтра вуліцу, і чакаем прыезда нашага ператэхніка, каб праверыў, што гэта.

Падазроны прадмет – нейтралізаваны, небяспека – ліквідаваная. Паліцыя падводзіць вынікі інцыдэнту ў беластоцкім цэнтры імя Людвіка Заменгофа, адзначае Каміль Сорка:

– Мабільны тэлефон з тырчашчымі правадамі. Спецыялісты будуць ацэньваць было гэта небяспечна ці не. Пагроза была нейтралізавана, а прадмет забраны.

З цэнтра Заменгофа было эвакуявана 12 чалавек, акрамя таго быў часова заблакаваны рух па вуліцы Варшаўскай.

Цэнтр імя Людвіка Заменгофа – гэта культурная пляцоўка, якая падкрэслівае шматкультурнасць Падляшскага рэгіёна і носіць імя аднаго з самых знакамітых беластачанаў.

25-га красавіка гарадская рада пастанавіла спыніць з наступнага года існаванне цэнтра як самастойнай адзінкі і далучыць яго да Беластоцкага асяродка культуры. Такое рашэнне выклікала адмоўную рэакцыю грамадскасці.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя